Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы раз у першы клас !

Дата: 8 декабря 2015 в 15:24, Обновлено 28 января 2019 в 14:49
Автор: Гринюк Л. З.

Гатоўнасць дзіцяці да навучання ў школе

Гатоўнасць да навучання ў школе разглядаецца на сучасным этапе развіцця псіхалогіі як комплексная характарыстыка дзіцяці, якая дазваляе раскрыць ўзроўні развіцця псіхалагічных якасцеў, якія з'яўляюцца найбольш важнымі перадумовамі для нармальнага ўключэння дзіцяці ў новае сацыяльнае асяроддзе і для фарміра­вання навыкаў навучальнай дзейнасці.

Фізіялагічная гатоўнасць дзіцяці да школы.

Гэты аспект азначае, што дзіця павінна быць гатова да навучання ў школе фізічна: стан яго здароўя павінен дазваляць паспяхова засвойваць адукацыйную пра­граму. Фізіялагічная гатоўнасць мае на ўвазе развіццё дробнай маторыкі (пальчыкаў), каардынацыі рухаў. Дзіця павінна ведаць, у якой руцэ і як трэба трымаць ручку. А так­сама дзіця пры паступленні ў першы клас павінна ведаць, выконваць і разумець важ­насць выканання асноўных гігіенічных нормаў: правільная поза за сталом, постаць і т. п.

Псіхалагічная гатоўнасць дзіцяці да школы.

Псіхалагічны аспект складаецца з трох кампанентаў: 1) інтэлектуальная гатоўнасць; 2) асобасная і сацыяльная гатоўнасць; 3) эмацыянальна-валявая гатоўнасць.

1. Інтэлектуальная гатоўнасць да школы азначае: - да першага класа ў дзіцяці павінен быць запас пэўных ведаў (гаворка пра іх пойдзе ніжэй); - дзіця павінна арыентавацца ў прасторы, гэта значыць, ведаць, як прайсці ў школу і назад, да крамы і гэтак далей; - дзіця павінна імкнуцца да атрымання новых ведаў, гэта значыць, яно павінна быць дапытлівым; -дзіця павінна ў адпаведнасці ўзросту мець пэўны ўзровень развіцця памяці, маўлення, мыслення.

2. Асобасная і сацыяльная гатоўнасць мае на ўвазе наступнае: - дзіця павінна быць камунікабельным, гэта значыць, умець мець зносіны з аднагодкамі і дарослымі; - у зносінах не павінна выяўляцца агрэсія, а пры спрэчцы з іншым дзіцем павінна ўмець ацэньваць сітуацыю і шукаць выйсце з праблемнай сітуацыі; - дзіця павінна разумець і прызнаваць аўтарытэт дарослых; - талерантнасць – цярплівасць: цярплівыя, памяркоўныя, паважлівыя адносіны да перакананняў, поглядаў, меркаванняў іншых людзей; - эмпатыя – здольнасць паставіць сябе на месца іншага чалавека, зразумець яго, умець спачуваць, суперажываць; - маральнае развіццё: дзіця павінна разумець, што добра, а што - дрэнна; - дзіця павінна прымаць пастаўленую педагогам задачу, уважліва выслухваючы, удакладняючы незразумелыя моманты, а пасля выканання задання дзіця павінна адэк­ватна ацэньваць сваю працу, прызнаваць і выпраўляць свае памылкі, калі такія маюцца.

3. Эмацыянальна-валявая гатоўнасць дзіцяці да школы мае на ўвазе: - матывацыя: разуменне дзіцем, дзеля чаго яно ідзе ў школу, важнасць наву­чання; - наяўнасць цікаўнасці да навучэння і атрымання новых ведаў; - здольнасць дзіцяці выконваць заданне, якое яму не зусім па душы, але гэтага патрабуе навучальная праграма; - уседлівасць - здольнасць на працягу вызначанага часу ўважліва слухаць дарослага і выконваць заданні, не адцягваючы ўвагу на пабочныя справы і прадметы. Пазнавальная гатоўнасць дзіцяці да школы. Дадзены аспект азначае, што будучы першакласнік павінен валодаць вызнача­ным комплексам ведаў і ўменняў, якія спатрэбяцца для паспяховага навучання ў школе. Такім чынам, што павінна ведаць і ўмець дзіця ў шэсць-сем год?

1) Увага.

- Займацца якой-небудзь справай, не адцягваючы ўвагу, на працягу дваццаці-трыццаці хвілін. - Знаходзіць падабенствы і адрозненні паміж прадметамі, малюнкамі.

- Умець выконваць працу па ўзоры, напрыклад, дакладна перадаваць на сваім лісце паперы ўзор, капіраваць рухі чалавека і гэтак далей.

- Лёгка гуляць у гульні на ўважлівасць, дзе патрабуецца хуткасць рэакцыі. Напрыклад, называйце жывую істоту, але перад гульнёй абмяркуйеце правілы: калі дзіця пачуе назву хатняй жывёлы, то яно павінна пляснуць у ладкі, калі дзікай - пас­тукаць нагамі, калі птушкі - памахаць рукамі.

2) Матэматыка. - Лічбы ад 0 да 10. - Прамы лік ад 1 да 10 і зваротны лік ад 10 да 1. - Арыфметычныя знакі: "+ ", "-", "=". - Дзяленне круга, квадрата напалам, на чатыры часткі. - Арыентаванне ў прасторы і на лісце паперы: справа, злева, уверсе, унізе, над, пад, за і т. п.

3) Памяць. - Запамінанне 10-12 малюнкаў. - Пераказ па памяці вершыкаў, скарагаворак, прыказак, прымавак, казак і да т.п. - Пераказванне тэксту з 4-5 сказаў.

4) Мысленне. - Заканчваць сказ, напрыклад, "Рака шырокая, а ручай…", "Суп гарачы, а кампот…" і т. п. - Знаходзіць лішняе слова ў групе слоў, напрыклад, "стол, стул, ложак, боты, крэсла", "ліса, мядзведзь, воўк, сабака, заяц" і т. д. - Вызначаць паслядоўнасць падзей: што - спачатку, а што - пасля. - Знаходзіць неадпаведнасці ў малюнках, вершах-небыліцах. - Складаць пазлы без дапамогі дарослага. - Скласці з паперы разам з дарослым, просты прадмет: лодачку, караблік.

5) Дробная маторыка. - Правільна трымаць у руцэ ручку, аловак, пэндзаль і рэгуляваць сілу іх націску пры пісьме і пры маляванні. - Размалёўваць прадметы і штрыхаваць іх, не выходзячы за контур. - Выразаць нажніцамі па лініі, намаляванай на паперы. - Выконваць аплікацыі.

6) Маўленне. - Складаць сказы з некалькіх слоў, напрыклад: котка, двор, ісці, сонечны зай­чык, гуляць. - Разумець і тлумачыць сэнс прыказак. - Складаць складнае апавяданне па малюнку і серыі малюнкаў. - Выразна расказваць вершы з правільнай інтанацыяй. - Адрозніваць у словах літары і гукі.

7) Навакольны свет. - Ведаць асноўныя колеры; хатніх і дзікіх жывёл, птушак, дрэвы, грыбы, кветкі, гародніну, садавіну і гэтак далей. - Ведаць поры года, з'явы прыроды; пералётных птушак і птушак, якія зімуюць; месяцы, дні тыдня; свае прозвішча, імя і імя па бацьку; імёны сваіх бацькоў і месца іх працы, свой горад, адрас.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.